Нараджэнне індывідуальнасці з духу беларушчыны: жыццёвыя траекторыі і канцэптуальна-эмацыйныя матрыцы беларускага інтэлігента ў рамане Віктара Вальтара Роджаныя пад Сатурнам

Ivan Novik

Аннотация


Артыкул прысвечаны аналізу рамана Віктара Вальтара Роджаныя пад Сатурнам, які апісвае жыццёвыя і ідэалагічныя калізіі беларускага студэнцтва міжваеннай Прагі. Гэты раман прыадчыняе дзверы не толькі ў канцэптуальны свет, якім жыла беларуская інтэлігенцкая моладзь тых часоў, але і ў ягонае эмацыйнае спаўненне. Роджаныя пад Сатурнам даюць нам магчымасць адчуць і пачуць як – з якой інтанацыяй, у якіх кантэкстах і ў адказ на якія калізіі – беларускія студэнты прамаўлялі канцэпты „бацькаўшчына”, „інтэлігенцыя”, якой мроілася ім будучыня і ў чым адчувалі яны сваё пакліканне. Менавіта рэканструкцыя гэтай адметнай інтанацыі, а таксама схаваных у ёй семантычных, экзістэнцыяльных, псіхалагічных і сацыяльных падстаў, і была галоўнай мэтай дадзенага даследавання. Мы разглядаем Роджаныя пад Сатурнам як працяг традыцыі поліфанічнага (па тэрміналогіі Міхаіла Бахціна) філасофскага рамана, дзе філасофскія канцэпты і тэорыі не проста выкладаюцца, але даюцца ў жывым дыялагічным кантэксце. Зыходзячы з такога разумення, у якасці асноўнай інтэрпрэтатыўнай стратэгіі намі быў абраны двухаспектны падыход: мы разглядаем тэкст і з пункту гледжання інтэлектуальнай гісторыі, і ў рамках такога падыходу як „гісторыя эмоцый”. Асноўныя ідэі рамана мы аналізавалі і ў іх канцэптуальнай семантыцы, і як эмацыйныя матрыцы беларускага інтэлігента 20-х гг. XX ст. Адной з галоўных нашых высноваў ёсць наступная: трагедыя Тугоўскага, галоўнага героя рамана – гэта трагедыя першага пакалення беларускай інтэлігенцыі, уцялесненне цяжару станаўлення самім сабой пасля адрыву ад пупавіны традыцыйнага грамадства і сутыкнення з новай антрапалагічнай ведай, гвалтам гісторыі і апорыямі тагачаснай нацыянальнай і сацыяльнай ідэалогіі. 


Ключевые слова


Віктар Вальтар, Роджаныя пад Сатурнам, гісторыя эмоцый, канцэпт „бацькаўшчыны”, канцэпт „інтэлігенцыі”

Полный текст:

PDF (English)

Литература


List of sources

G-be [T. Hryb]. (1919). Dwa hady rewalucyi. Hramadzianin, 17, 14.03.1919. Vilnia.

Gryb, Tamaš. (2017). Vybranae. Mìnsk: Knìgazbor. [Грыб, Тамаш. (2017). Выбранае. Мінск: Кнігазбор].

Masaryk, Tomáš Garrigue. (1926). Sebevražda hromadným jevem společenským moderní osvěty. Taken from: http://kramerius4.nkp.cz/search/i.jsp?pid=uuid:3d8065a0-26ad-11e4-8e0d-005056827e51 (accessed: 30. 07. 2018).

Mickiewicz, Adam. (1917). Pan Tadeusz. London and Toronto: M. Dent.

Mìckevìč, Adam. (1998). Pan Tadevuš, abo Apošni najezd u Litvie. Minsk: Biel. fond kuĺtury. [Міцкевіч, Адам. (1998). Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Мінск: Бел. Фонд культуры].

Valʹtar, Vìktar. (2009). Rodžanyâ pad Saturnam. In: Vìktar Valʹtar. Vybranyâ tvory. Mìnsk: Knìgazbor. [Вальтар, Віктaр. (2009). Роджаныя пад Сатурнам. У: Віктaр Вальтар. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор].

References

Anderson, Benedict. (1991). Imagined communities: reflections on the origin and spread of nationalism. (Revised and extended. ed.). London: Verso. Bahtin, Mihail. (2015). Problemy poètiki Dostoevskogo. Sankt-Peterburg: Azbuka. [Бахтин, Михаил. (2015). Проблемы поэтики Достоевского. Санкт-Петербург: Азбука].

Baroǔka, Vanda. (2014). Raman ‘Rodžanyâ pad Saturnam’ Vìktara Valʹtara âk žanravastylëvy fenomen. Białorutenistyka Białostocka, 6, pp. 69–78. [Бароўка, Ванда. (2014). Раман “Роджаныя пад Сатурнам” Віктара Вальтара як жанравастылёвы феномен. Białorutenistyka Białostocka, 6, s. 69–78].

Buča, Andrej. (2012). Belaruskaâ dyâspara ǔ službovyh spravazdačah čèhaslavackìh naglâdnyh organaǔ (1920–1930-â gg.). In: Anatolij Salʹkov, Oleg Ânovskij (ed.). Rossijskie i slavânskie isledovaniâ: nauč. sb., vyp. 7 (pp. 297–310). Minsk: BGU. [Буча, Андрей. (2012). Беларуская дыяспара ў службовых справаздачах чэхаславацкіх наглядных органаў (1920–1930-я гг.). В: Анатолий Сальков, Олег Яновский (ред.) Российские и славянские иследования: науч. сб., вып. 7 (c. 297–310). Минск: БГУ].

Derrida, Jacques. (1967). De la grammatologie. Paris: Les Éditions de Minuit.

Kilias, Jarosław. (2013). Tomáš Garrigue Masaryk jako socjolog. Roczniki Historii Socjologii, 3, pp. 81–109.

Kolenovská, Daniela; Plavec, Michal. (2017). Běloruská emigrace v meziválečném Československu: Studie a dokumenty. Praha: Charles University in Prague, Karolinum Press.

Lovejoy, Arthur. (2006). The Great Chain of Being: A Study of the History of an Idea. Cambridge, MA: Harvard University Press.

Paškevìč, Alesʹ. (2002). Belaruskaâ planìda Vìktara Valʹtara, Rodnae slova, 7, p. 28. [Пашкевіч, Алесь. (2002). Беларуская планіда Віктара Вальтара, Роднае слова, 7, с. 28].

Plamper, Ân; Šahadat, Šamma; Èli, Mark (ed.). (2010). Rossijskaâ imperiâ čuvstv: podhody k kulʹturnoj istorii èmocij. Cb. st. Moskva: Novoe literaturnoe obozrenie. [Плампер, Ян; Шахадат, Шамма; Эли, Марк (ред.). (2010). Российская империя чувств: подходы к культурной истории эмоций. Cб. ст. Москва: Новое литературное обозрение]. Plamper, Jan. (2012). Geschichte und Gefühl: Grundlagen der Emotionsgeschichte. München: Siedler Verlag.

Reddy, William. (2001). The Navigation of Feeling: A Framework for the History of Emotions. Cambridge: Cambridge University Press.

Rosenwein, Barbara. (2006). Emotional Communities in the Early Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press.

Ščur, Maks. (2011). Vìktar Valʹtar, alʹbo Samazabojčy tèrakt zapavolenaga dzeânʹnâ. Zapìsy Belaruskaga Ìnstytutu Navukì j Mastactva, 34, pp. 585–656. [Шчур, Макс. (2011). Віктар Вальтар, альбо Самазабойчы тэракт запаволенага дзеяньня. Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, 34, с. 585–656].

Zorin, Andrej. (2016). Poâvlenie geroâ: Iz istorii russkoj èmocionalʹnoj kulʹtury konca XVIII – načala XIX veka. Moskva: Novoe literaturnoe obozrenie. [Зорин, Андрей. (2016). Появление героя: Из истории русской эмоциональной культуры конца XVIII – начала XIX века. Москва: Новое литературное обозрение].




DOI: http://dx.doi.org/10.17951/sb.2019.13.209-247
Date of publication: 2019-12-30 00:00:00
Date of submission: 2018-10-05 09:52:59


статистика


Видимость рефератов - 1127
загрузки (из 2020-06-17) - PDF (English) - 0

показатели



Ссылки

  • На текущий момент ссылки отсутствуют.


(c) 2020

Лицензия Creative Commons
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution» («Атрибуция») 4.0 Всемирная.